8 снежня 2015 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1945) абласной праектнай канторы «Брэстаблпраект» (зараз ААТ «Брэстпраект»)
Праектная кантора «Брэстаблпраект» была створана рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 8 снежня 1945 года пры аддзеле па справах будаўніцтва і архітэктуры ў першую чаргу для аднаўлення і рэканструкцыі абласнога цэнтра, а таксама гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў вобласці. У задачы «Брэстаблпраекта» ўваходзіла будаўнічае (архітэктурнае, архітэктурна-будаўнічае, санітарна-тэхнічнае) праектаванне гарадоў, райцэнтраў, камунальных і вытворчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, правядзенне геалагічных работ, тапаграфічных здымкаў, распрацоўка праектных рашэнняў, тэхнічных праектаў, рабочых чарцяжоў, аўтарскіх назіранняў на будпляцоўках за выкананнем праектаў. За 1946 год канторай былі распрацаваны 38 праектаў, на 532 аб’екты складзена праектна-сметная дакументацыя.